Традыцыйна зімовы чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы адбываецца ў манежы ў Магілёве. Аліна Талай у бегу на 60 метраў не здолела паказаць лепшы вынік. Яна перамагла на не сваёй кароннай дыстанцыі небяспечную суперніцу Эльвіру Герман, але не справілася з Крысцінай Ціманоўскай. Усё вырашылі 0,11 секунды, на якія Ціманоўскай была шпарчэйшай. Яна і стала чэмпіёнкай краіны. Дарэчы, займаецца Ціманоўская ў колішняга трэнера Талай — аўстрыйца Філіпа Ўінфрыда.
