1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Палітыка

Ці пайшлі б вы на пратэст у Оршы?

25.12.2019 15:27

1823 прагляду, 2 каментара

Акцыі супраць «Паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй заклікана праводзіць у рэгіёнах

Акцыі пратэсту супраць так званай «Паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй і пуцінскім рэжымам ужо сталі рэгулярнымі для Мінска. Некаторыя акцыі прайшлі і іншых гарадах. Праўда, рэальна паўнавартасны фармат рэгіянальныя акцыі мелі толькі ў Гродна, у астатніх гарадах пакуль такія акцыі мелі больш сімвалічны характар — без заклікаў да шырокай грамадскасці.

Але колькасць гарадоў, якія далучаюцца да пратэсту расце і, магчыма, таму адзін з арганізатараў мінскіх акцыяў аршанец Павел Севярынец на днях праз сацыяльныя сеткі пачаў распаўсюджваць заклік да акцыяў ва ўсіх гарадах краіны. Прычым заклікае ён 29 чысла выйсці на плошчу ў Мінску, а паралельна і ва ўсіх гарадах. Тое, што ў Мінску збярэцца чарговая акцыя пытанняў няма, а вось наколькі асмеляцца людзі выйсці ў рэгіёнах — гэта пытанне.

У сувязі з гэтым мы прапануем вам самім адказаць на пытанне «Ці пайшлі б вы на акцыю пратэсту, калі б яна адбывалася ў Оршы»? На галоўнай старонцы нашага сайту размешчана адпаведнае апытанне ў якім можа прыняць удзел любы наведвальнік нашага сайту.

Апошні раз масавыя акцыі пратэсту па вялікіх гарадах краіны прайшлі ў сувязі з «Дэкрэтам пра дармаедства» і тады Орша стала найбольш актыўным удзельнікам гэтай акцыі — па колькасці насельніцтва ў горадзе ў Оршы на плошчу выйшла найбольш людзей.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці пайшлі б вы на пратэст у Оршы?

Акцыі супраць «Паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй заклікана праводзіць у рэгіёнах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение