1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

Еўраопт дапаможа Хвосцікам

14.12.2019 13:25

1448 праглядаў, 4 каментара

Буйнейшая гандлёвая сетка дапаможа валанцёрскай ініцыятыве «Хвосцікі» збіраць сродкі, лекі і ежу для бадзяжных жывёлаў

Ініцыятыва «Хвосцікі» з’явілася ў нашым горадзе толькі ў гэтым годзе, але пачала вельмі актыўна працаваць. Канчатковая мэта ініцыятывы: стварэнне ў Оршы паўнавартаснага прытулку для жывёлаў, а пакуль такога прытулку няма, то валанцёры сваімі сіламі дапамагаюць бадзяжнікам: лякуюць іх, падкормліваюць, апрацоўваюць ад паразітаў і кастрыруюць. Канешне, усё гэта вымагае вялікіх сродкаў. Некаторыя валанцёры трацяць на акцыі па падтрымцы жывёлаў амаль увесь заробак, а колькасць жывёлаў якім патрэбна дапамога значна большая за ўсе заробкі валанцёраў.

У сувязі з гэтым сетка крамаў Еўраопт пагадзілася дапамагчы валанцёрам — у цэнтральнай краме Еўраопта ў гандлёвым цэнтры «Орша-сіці» з’явілася скрыня для збору ахвяраванняў. На скрыне ёсць і адрас старонкі ініцыятывы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Там рэгулярна публікуюцца справаздачы па сабраных і патрачаных ахвяраваных сродках. Пазней такая ж скрынка з’явіцца ў Еўраопце па адрасе Чарнышэўскага, 4. Варт а дадаць, што збор ахвяраванняў для «Хвосцікаў» вядзецца таксама праз некаторыя ветэрэнарныя крамы, але там валанцёры просяць даваць не грошы, а рэчы, лекі і ежу для жывёлаў. У Еўраопце арганізаваць збор рэчаў, а не грошай не было тэхнічнай магчымасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Еўраопт дапаможа Хвосцікам

Буйнейшая гандлёвая сетка дапаможа валанцёрскай ініцыятыве «Хвосцікі» збіраць сродкі, лекі і ежу для бадзяжных жывёлаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение