Нападнік футбольнага клуба "Орша" Дзмітрый Іваноў названы заўзятарамі каманды найлепшым футбалістам сезону. Іваноў забіў за гэты сезон 16 галоў, стаўшы другім бамбардзірам Першай лігі. У заўзятарскім галасаванні Іваноў набраў звыш 53% галасоў, другім стаў Аляксандр Кучараў, за якога прагаласавалі 22% заўзятараў, на трэцім месцы брамнік Дзмітрый Харытонаў, за якога аддалі галасы 15% заўзятараў, паведаміў тэлеграм-канал заўзятараў каманды.
