На мінулым тыдні аршанцы з лікам 1:4 саступілі бабруйскай "Белшыне". На гэты раз аршанцы прымалі куды больш сціплы "Нафтан" з Наваполацка, але і тут не склалі ніякай сур'ёзнай канкурэнцыі гасцям. Сіня-белыя прапусцілі тры мячы і саступілі 0:3. "Орша" пры любым заходзе паядынку ў Лідзе, які завершыць для яе сезон, застанецца на 10-м радку турнірнай табліцы. Усяго ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе выступаюць 15 каманд.
