1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Здарэнні

У Оршы студэнт скраў машыну

30.10.2019 07:00

1728 праглядаў, 0 каментароў

Сагнаў машыну каб дабрацца на пары. Але ўсё пайшло не так.

Крымінальная гісторыя разгулялася ў Оршы ўвечары 20 кастрычніка. Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. Студэнт другога курса Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з прыяцелем вырашылі весела правесці час у Віцебску. Увесь дзень хлопцы каталіся ў пошуках новых знаёмых супрацьлеглага полу. Для гэтага яны абвандравалі не адну сотню кіламетраў, але жаданага выніку не дасягнулі. Ваяж скончыўся з апошнім літрам бензіну. Пасля гэтага аршанец вырашыў развітацца з прыяцелем, але, як сапраўдны сябар, давёз яго да вакзала. Там высветлілася, што дабрацца з Оршы ў Горкі да раніцы вельмі праблематычна.

Пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі, хлопец нагледзеў прыдатны «Фольксваген-Пасат» і вырашыў з’ехаць на ім у Горкі. Пагналі іншамарку, студэнт дабраўся да роднай ВНУ, а аўто кінуў у адным з дваром. Больш за тое, каб збіць з панталыку праваахоўнікаў, ён забраў з аўтамабіля магнітолу, пакінуўшы ў салоне выпадкова знойдзеныя дзве пустых бутэлькі. У якасці ж камуфляжнай меры ад кінолагаў ён шчодра абсыпаў сядзенні і панэль перцам. Зрэшты, усе гэтыя хітрыкі не дапамаглі, і аператыўнікі высветлілі асобу падазраванага. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Оршы студэнт скраў машыну

Сагнаў машыну каб дабрацца на пары. Але ўсё пайшло не так.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение