У суседнім Лёзненскім раёне ў вёсцы Міхалінава ў ноч з 26 на 27 верасня згарэла мясцовае аддзяленне пошты. Канешне ў гэты час на пошце нікога не было, але сам будынак моцна пацярпеў ад вагню. Вагонь змог дабрацца да ўсяго: і да даху і да падлогі, бо звонку будынак быў абкладзены цэглай, але насамрэч унутры драўляны. Выгарэла практычна ўся маёмасць пошты, сярод якой былі і каштоўныя рэчы.



